На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік
23 мая каля вёскі Янава Сенненскага раёна ўпаў БПЛА, япры падзенні пашкодзіўшы лінію электраперадач, даведалася «Віцебская вясна».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky File
Мясцовыя жыхары выклікалі аварыйныя службы і міліцыю. Абломкі беспілотніка службоўцы тут жа забралі, а людзям забаранілі расказваць пра здарэнне.
Ніякіх афіцыйных каментароў ад мясцовых уладаў з гэтай нагоды не было.
Чытайце таксама:
У Латвіі непадалёк ад мяжы з Беларуссю ў возера грымнуўся дрон
У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы