БЕЛ Ł РУС

У Віцебску збіраюцца вырабляць электрамабілі

25.05.2026 / 16:58

Nashaniva.com

У Віцебску плануюць запусціць вытворчасць электрамабіляў спецыяльнага прызначэння з удзелам кітайскага партнёра. Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» падпісала мемарандум аб намерах з кітайскай кампаніяй «Ваньцай», паведамляе выданне «Віцьбічы».

Праект пакуль знаходзіцца на стадыі абмеркавання і падрыхтоўкі, але кітайскі бок ужо разглядае магчымасць пачаць яго рэалізацыю ў 2026 годзе.

Новы завод плануюць размясціць на тэрыторыі СЭЗ «Віцебск». Дакладныя аб’ёмы інвестыцый, колькасць працоўных месцаў і іншыя падрабязнасці пакуль не раскрываюцца. Вядома толькі, што прадпрыемства будзе выпускаць электратранспарт спецыяльнага прызначэння — для прамысловасці, лагістыкі, камунальнай сферы і іншых галін.

Гэта не адзіны падобны праект у Беларусі. Раней паведамлялася пра запуск беларуска-кітайскай вытворчасці ў Полацку, дзе плануюць выпускаць электрамабілі для сельскай гаспадаркі і ЖКГ. Серыйную вытворчасць там хочуць пачаць у 2026 годзе, а да 2028 года выйсці на аб’ёмы каля 5 тысяч машын у год.

Чытайце таксама:

З-за росту цэнаў на бензін продажы электрамабіляў у Еўропе выраслі на траціну

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент

У мінскай Каменнай Горцы адкрылі буйны хаб хуткай зарадкі электрамабіляў

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Каментары да артыкула