БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў

25.05.2026 / 17:37

Nashaniva.com

Падчас свайго візіту ў Кіеў лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга ўшанавалі памяць загінулых герояў, у тым ліку беларускіх добраахвотнікаў, каля Сцяны памяці.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская ў сваім выступленні ўзгадала беларускіх і украінскіх герояў, якія аддалі жыцці за свабоду, і падкрэсліла, што Украіна змагаецца не толькі за сябе, але і за агульную будучыню рэгіёна:

«Мы схіляем галовы перад кожным, хто стаў на абарону сваёй краіны, свайго народа і агульных каштоўнасцяў свабоды і годнасці.

Больш за 80 беларусаў ужо загінулі ў гэтай вайне. Мы памятаем кожнага. Іх імёнамі будуць названыя вуліцы ў вольнай Беларусі. Яны абараняюць не толькі Украіну — яны абараняюць гонар беларускага народа і змагаюцца за нашу агульную свабоду.

Мы таксама памятаем пра тых, хто сёння знаходзіцца ў расійскім палоне. Пра тых ветэранаў і добраахвотнікаў, якія страцілі здароўе, прайшлі праз раненні і выпрабаванні. І наш абавязак — падтрымліваць іх і іх сем’і.

Украіна сёння — прыклад мужнасці, стойкасці і годнасці для ўсяго рэгіёна. І я хачу падзякаваць міністру Андрэю Сібігу і ўкраінскай дыпламатыі за прынцыповасць, рашучасць і вернасць сваёй краіне».

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Перад гэтым Сібіга паказаў знішчаную расейскую тэхніку, якая выстаўленая на Міхайлаўскай плошчы:

«Вось так выглядае разбураны міф пра расійскую ўсёмагутнасць».

Разам са Святланай Ціханоўскай у цырымоніі ўдзел узялі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і Вольга Зазулінская, кіраўнік апарату АПК Валерый Мацкевіч, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, а таксама прадстаўніца дэмакратычных сілаў ва Украіне Святлана Шаціліна.

Чытайце таксама:

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай

Ціханоўскую віталі кветкамі на вакзале ў Кіеве

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў

Каментары да артыкула