На гомельскім возеры перакуліўся паруснік з парай на борце
Здарэнне адбылося 25 мая на возеры Валодзькіна, пішуць «Моцныя навіны». Як расказалі ў Таварыстве ратавання на водах, усяму віной быў моцны вецер. У вадзе апынуліся 38‑гадовая гамяльчанка і яе 30‑гадовы спадарожнік.
Фота: Гомельская абласная арганізацыя Таварыства ратавання на водах
На шчасце, трагедыі ўдалося пазбегнуць: людзі былі ў ратавальных камізэльках, таму змаглі дачакацца дапамогі. Іх даставілі на бераг, з імі ўсё ў парадку.
У Таварыстве ратавання на водах папярэджваюць, што моцны вецер захаваецца ў наступныя дні, і заклікаюць гараджан пакуль устрымацца ад прагулак і трэніровак на вадзе.