БЕЛ Ł РУС

Саладуху знялі ў правакацыйнай рэкламе. Здаецца, спявак проста не ведаў, што значыць «душыць гуся»

26.05.2026 / 10:00

Арына Жураўская

Аляксандр Саладуха слынны сваім крынджам. Але гэтым разам заслужанага артыста Беларусі канкрэтна выставілі на пасмешышча. 

Аляксандр Саладуха. Скрыншот рэкламы

Трэба адзначыць, што Аляксандр Саладуха апошнім часам рэкламуе ўсё, што можна. І каб не вельмі замарочвацца, для любой рэкламы перароблівае адну са сваіх дзвюх вядомых песен — «Вінаград».

Яшчэ ў пачатку мая, напрыклад, артыст спяваў пад знаёмую ўсім беларусам мелодыю гімн «БелАўтаМаркета».

Цяпер жа Аляксандр засвяціўся ў рэкламе букмекерскай канторы «Макслайн». Ролік створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. У ім спявак быццам бы вылятае з экрану тэлевізара і забіваецца аб сцяну. Пасля чаго трапляе ён у вельмі дзіўную кампанію: футбаліст Валер Грамыка, бог Зеўс, мумія, Індыяна Джонс…

Саладуха, бліснуўшы сваімі легендарнымі вінірамі, спявае з гуссю ў руках незамыславаты тэкст:

«Ты крути, крути гуся
С «Макслайном».
Ты крути, крути гуся
Реально.

Ты крути, крути гуся
В онлайне.
Ты крути, крути гуся
С «Макслайном».

Рэклама справакавала шмат жартаў. Імаверна, стваральнікі менавіта на такі вынік і разлічвалі — але наўрад ці сам Аляксандр, які, мабыць, не знаёмы з моладзевым слэнгам, таму не мог ацаніць загадзя, у які кантэкст пападае.

Рэч у тым, што ў сферы анлайн-казіно сапраўды існуе рускамоўны выраз «круціць гуся» ў значэнні «круціць слоты». Але ён малавядомы. Масавая моладзевая аўдыторыя ведае выразы «душыць гуся», «цягнуць гуся», а часам і «круціць гуся», які абазначае мужчынскую мастурбацыю.

Таму Саладуха, які весела танчыць з гуссю ў руках, мае ўсе шансы стаць мемам. 

Напрыклад, нядаўна ў тыктоку з’явілася відэа, як Аляксандр спяваў на апошнім званку сваёй малодшай дачкі Варвары — вядома ж, «Вінаград». Але шмат хто з каментатараў упікнуў яго за гусь.

Пад самім рэкламным відэа ў тыктоку артыста таксама ёсць жарты пра «душыць гуся». А яшчэ шмат хто проста абураецца, што Саладуха рэкламуе анлайн-казіно.

Чытайце таксама:

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў

«Сталы для куні». Беларускі вытворца мэблі зрабіў правакацыйную рэкламу

Каментары да артыкула