БЕЛ Ł РУС

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда

25.05.2026 / 20:42

Nashaniva.com

У калінінградскім аэрапорце «Храброва» ўвялі часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў (так званы план «Дыван», паведамілі ў Расавіяцыі. Дзясяткі самалётаў кружаць у небе над Калінінградам і не могуць прызямліцца.

Такі рэжым уводзяць пры пагрозе бяспецы палётаў, часцей за ўсё праз беспілотнікі або неапазнаныя аб'екты. 

Гэта першы выпадак падобных абмежаванняў у паветранай прасторы Калінінграда з пачатку 2022 года.

Чытайце таксама:

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Дарадца Наўседы: На фоне абвінавачванняў Расіі ў бок Літвы магчымыя правакацыі

Калінінградзец зажыва спаліў сябе ў знак пратэсту супраць вайны, але ўлады не дазволілі нікому пра гэта даведацца

Каментары да артыкула