10‑гадовага хлопчыка на самакаце збілі ў Смаргонскім раёне
Здарэнне адбылося ўчора каля 17:00.
64‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen на вул. Інжынернай паблізу дома №14 здзейсніў наезд на 10‑гадовага хлопчыка, які перасякаў праезную частку дарогі па-за пешаходным пераходам на электрасамакаце, паведамляе ДАІ.
У выніку аварыі непаўналетні з пераломам быў шпіталізаваны.
ДАІ заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху строга выконваць Правілы дарожнага руху.