БЕЛ Ł РУС

У Бельгіі цягнік сутыкнуўся са школьным аўтобусам, ёсць загінулыя

26.05.2026 / 13:02

Nashaniva.com

У бельгійскім горадзе Бюггенхаут сёння раніцай цягнік сутыкнуўся са школьным аўтобусам на чыгуначным пераездзе, паведамляе VRT News.

Скрыншот відэа

Ёсць некалькі загінулых, дакладная колькасць ахвяр і пацярпелых пакуль не называецца.

Аварыя адбылася прыкладна а 8‑й гадзіне раніцы па мясцовым часе, калі аўтобус выехаў на пераезд. Паводле інфармацыі кампаніі Infrabel, якая адказвае за чыгуначную інфраструктуру, шлагбаумы ў гэты момант ужо былі закрытыя, а святлафор паказваў чырвоны сігнал.

«Мы не ведаем, як магла адбыцца гэтая аварыя», — заявіў прадстаўнік Infrabel.

У мікрааўтобусе знаходзіліся сем школьнікаў, кіроўца і суправаджаючы. Каля 100 пасажыраў цягніка эвакуявалі і перадалі пад нагляд спецыялістаў. Паліцыя працуе на месцы, да расследавання таксама павінен далучыцца спецыяліст па рэканструкцыі аварый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула