БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма

26.05.2026 / 14:15

Nashaniva.com

Што абмяркоўвалі?

Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі. Фота: ОСЦ

У аўторак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай за закрытымі дзвярыма. 

Яны абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі (стварэнне міжведамаснай групы і прызначэнне спецпрадстаўніка па Беларусі, каб вырашаць канкрэтныя праблемы), санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі, а таксама праблемы з легалізацыяй беларусаў, якія жывуць ва Украіне. Зяленскі перадаў задачу гэтым заняцца.

У складзе дэлегацыі Ціханоўскай на сустрэчы былі Павел Латушка, Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі

Учора Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула