БЕЛ Ł РУС

На сераду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер

26.05.2026 / 15:09

Nashaniva.com

Раніцай і ўдзень 27 мая на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі 15—20 м/с.

У Мінску таксама чакаецца моцны вецер.

Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы.

Ноччу будзе +7…+13°С, у паўднёва-заходніх раёнах +14…+16°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +13°С на поўначы да +21°С на поўдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула