БЕЛ Ł РУС

Шукаюць намесніка ідэолага Брэсцкай вобласці. Прафесійныя патрабаванні сціплыя, а заробак кучаравейшы, чым у Мінску

2.06.2026 / 12:45

Вадзім Стаховіч

Усё ж 5500 рублёў на месяц на дарозе не валяюцца.

Фота: «Наша Ніва»

Намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама шукаюць ужо месяц.

Першы фільтр — гэта наяўнасць вышэйшай адукацыі. 

Кандыдаты, якія прыйшлі ў сферу ідэалогіі пасля 2020 ці пасля пачатку вайны таксама падыдуць — працоўнага вопыту менавіта на пасадзе ідэолага патрабуецца толькі тры гады. 

Таксама просяць мець досвед работы на кіраўнічых пасадах і ведаць заканадаўства, асабліва тое, што рэгламентуе сферу інфармацыйнай работы. 

Ідэолаг павінен будзе валодаць «навыкамі SMM-спецыяліста». Напэўна, маецца на ўвазе — але не прапісана, — што прыйдзецца ў тым ліку пісаць прапагандысцкія каменты ў інтэрнэце самому і каардынаваць такія кампаніі падначаленых. 

«Шматзадачнасць» і «работа ў камандзе» — неабходныя здольнасці. 

Абяцаны заробак — 5355—5650 рублёў. 

Гэта ў два разы больш, чым сярэдні заробак у красавіку 2026‑га ў Брэсцкай вобласці. І больш, чым сярэднія заробкі амаль ва ўсіх сферах (апроч пілотаў і праграмістаў) у сталіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула