БЕЛ Ł РУС

Падчас ЦЭ з аўдыторыі выдалілі 9 чалавек

26.05.2026 / 19:02

Nashaniva.com

Падчас правядзення цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) у Беларусі зафіксавалі шэраг парушэнняў правіл, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

З аўдыторый падчас ЦЭ выдалілі 9 чалавек. Прычынамі сталі:

Для параўнання, у мінулым годзе такіх выпадкаў увогуле не было.

Усяго на экзамен (па прадмеце на выбар) зарэгістраваліся больш за 59 080 чалавек, і амаль усе з іх — 99,7% — у выніку ўзялі ў ім удзел. Не з’явіліся 204 чалавекі, у асноўным з-за хваробы або спартыўных спаборніцтваў.

Яшчэ двое абітурыентаў не былі дапушчаныя да экзамену, бо не мелі з сабой пашпарта.

Акрамя таго, 15 чалавек не змаглі завяршыць выпрабаванне па стане здароўя — ім аказалі неабходную дапамогу. Для ўдзельнікаў з захворваннямі (у тым ліку з дыябетам, праблемамі слыху і апорна-рухальнага апарата) былі створаныя спецыяльныя ўмовы.

Тыя, хто не змог сёння здаць экзамен па ўважлівых прычынах, змогуць зрабіць гэта ў рэзервовы дзень — 20 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Правілы запаўнення экзаменацыйных бланкаў абітурыентам расказвае ШІ

Сёння ў школах — апошні званок

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ

Каментары да артыкула