БЕЛ Ł РУС

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў

27.05.2026 / 08:59

Эдвард Руткевіч

У сувязі з узвядзеннем унутрыгарадской кальцавой магістралі Магілёў чакае беспрэцэдэнтныя змены ў маршрутах грамадскага транспарту. З 29 мая цалкам перакрываецца рух на найважнейшым участку праспекта Міру, што прывядзе да змены руху амаль паловы гарадскога транспарту.

Маршрутка на скрыжаванні праспекта Міру з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага. Фота: тэлеграм Магілёўскага гарвыканкама

Рух транспарту на ўчастку праспекта Міру ад скрыжавання з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага да Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці будзе спынены 29 мая ў 12:00. Гэтыя захады звязаныя з актыўнай фазай будаўніцтва новай транспартнай развязкі, якая ў перспектыве павінна злучыць розныя раёны горада ў абход цэнтра.

Для забеспячэння працы грамадскага транспарту дарожныя службы ў спешным парадку абсталявалі новыя разваротныя пляцоўкі на вуліцы Касманаўтаў у раёне дома №1, на вуліцы Якубоўскага і непасрэдна на праспекце Міру каля цэнтра творчасці. Агулам змены закранаюць дванаццаць аўтобусных, чатыры тралейбусныя і адзінаццаць прыватных ліній.

29 мая рух транспарту на ўчастку праспекта Міру ад скрыжавання з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага да Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці будзе спынены. Фота: тэлеграм Магілёўскага гарвыканкама

Тралейбусны парк з-за прывязкі да кантактнай сеткі вымушаны дзейнічаць максімальна радыкальна. Маршруты №16 і №16д цалкам скасоўваюцца і хадзіць не будуць.

Дзеля кампенсацыі нязручнасцяў на ўвесь перыяд перакрыцця ўчастка праспекта Міру ўводзіцца правіла ўніверсальнага праязнога. Аўтобусныя квіткі цяпер паўнавартасна дзейнічаюць у тралейбусах, і наадварот.

Далей прыведзены дакладны новых схем руху ўсяго пацярпелага транспарту.

Што будуюць?

Будаўніцтва развязкі на скрыжаванні праспекта Міру з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага. Фота: Могилев Live

Маштабны інфраструктурны праект, які пачалі рэалізоўваць у 2023 годзе, павінен разгрузіць гістарычны цэнтр горада ад унутранага трафіку. Адкрыты чатыры гады таму паўднёва-заходні абход (траса М15) паспяхова вывеў з вуліцы Якубоўскага транзітныя фуры, а цяпер новая шасціпалосная магістраль даўжынёй каля пяці кіламетраў наўпрост злучыць вуліцу Каралёва з вуліцай Касманаўтаў. Праект прадугледжвае ўзвядзенне трох транспартных кольцаў, два з якіх ужо функцыянуюць.

Будаўніцтва чарговага падземнага пераходу ў горадзе. Фота: Могилев Live

На гэты момант актыўныя працы ідуць на трэцім кальцы (скрыжаванне праспекта Міру і Якубоўскага), дзе будуецца падземны пешаходны пераход даўжынёй 60 метраў з ліфтамі і трыма лесвічнымі сходамі.

Апоры новага пуцеправода на скрыжаванні праспекта Міру з вуліцамі Касманаўтаў і Якубоўскага. Фота: Могилев Live

Транспартная артэрыя ўключае два пуцеправоды, якія дазволяць размеркаваць патокі на розных узроўнях без спынення руху. Адзін з іх, працягласцю звыш 560 метраў, пройдзе над чыгуначнымі пуцямі і вуліцай Першамайскай, другі, даўжынёй звыш 250 метраў, узводзіцца над чыгункай каля пешаходнага моста паміж праспектам Міру і вуліцай Арлоўскага. Поўнае завяршэнне ўсіх 22 чэргаў будаўніцтва і ўвод магістралі ў эксплуатацыю запланаваны на 2028 год.

Аўтобусныя маршруты

Аўтобусны маршрут №4. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №5. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №9. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №10. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №12. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №23. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №28. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №30. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №32. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №34. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №38. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Аўтобусны маршрут №41. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Тралейбусныя маршруты

Тралейбусны маршрут №3. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Тралейбусны маршрут №5к. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Маршрутныя таксі

(тлустым вылучаны змены ў маршрутах)

Маршруты №№ 7-ТК, 7к-ТК. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Маршруты №№ 8-ТК, 23-ТК, 36-ТК, 43-ТК. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Маршруты №№ 10-ТК, 26-ТК, 31-ТК, 37-ТК. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Маршрут №34-ТК. Фота: Магілёўскі гарвыканкам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула