БЕЛ Ł РУС

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

27.05.2026 / 07:41

Nashaniva.com

Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар паведаміў, што падчас адбіцця атакі на вобласць над Таганрогам была знішчана ракета — яе абломкі ўпалі на адну з вуліц, некалькі аўтамабіляў загарэліся.

Пазней губернатар паведаміў, што ў выніку ракетнай атакі пацярпелі дзве жанчыны — абедзвюх шпіталізавалі, адна з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.

Іншых падрабязнасцяў Слюсар не прыводзіць.

У Таганрогу гарыць тэрыторыя Авіяцыйнага рамонтнага завода — ці пашкоджаны сам завод, пакуль невядома. Раней яго ўжо атакавалі напрыканцы 2024 года.

У той жа час губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў паведаміў, што УСУ атакавалі горад «рознымі паветранымі сродкамі, папярэдне, і ракетамі Storm Shadow». Папярэдне, ніхто з людзей не пацярпеў.

Паводле слоў губернатара, ракета трапіла ў будынак Паўднёвага ўпраўлення Цэнтральнага банка, у выніку чаго ўзнік пажар — у суседніх дамах выбіла вокны.

На іншай вуліцы, папярэдне, ракета трапіла ў адміністрацыйны будынак, які, паводле Разважаева, даўно не выкарыстоўваўся, паведамляе «Дождь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула