Мяняецца часова расклад руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша
Гэта тычыцца прамежкаў часу 1—4 чэрвеня і 8—11 чэрвеня.
У сувязі з правядзеннем рамонтных работ на ўчастку Мінск — Орша ў перыяд з 1 да 4 чэрвеня і з 8 да 11 чэрвеня асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс– і эканомкласа будуць курсаваць паводле змененага раскладу і маршруту, а некаторыя цягнікі будуць скасаваныя, паведамляе Белчыгунка.
Цягнік № 704 Мінск — Віцебск будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі а 14:37, № 864 Мінск — Орша будзе адпраўляцца са сталіцы Беларусі а 10:23, а цягнік № 866 Мінск — Орша адправіцца з Мінска а 15:00.
На ўчастку Мінск — Барысаў — Орша цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць курсаваць паводле змененага раскладу і маршруту, а некаторыя з іх будуць адменены.