БЕЛ Ł РУС

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА

27.05.2026 / 10:13

Nashaniva.com

Мінчанка Алеся Клачко выпадкова зняла сапраўдны кароткаметражны фільм пра каханне. Нягледзячы на тое, што відэа кароткае, гледачы паспяваюць ладна панервавацца за хлопца з ружамі пад залевай.

Кранальнае відэа, знятае ў цэнтры Мінска, каля рэстарана Mak.by, набірае папулярнасць у сацсетках.

Гісторыя разгортваецца ў пахмурны, дажджлівы дзень. Малады чалавек з букетам чырвоных руж сядзіць на парапеце ажыўленай дарогі, міма едуць машыны, грамадскі тралейбус. Хлопец выглядае напружаным: у чаканні ён скурчыўся ад прахалоды і дажджу, але беражліва трымае кветкі.

Посмотреть в Threads

Відаць, сустрэча была прызначана ў гэтым месцы, але чаканне зацягнулася.

У нейкі момант хлопец устае — дзяўчына прыйшла. Тыя, хто сачыў за драмай, выбухаюць апладысментамі.

«Было вельмі напружана глядзець», — прызнаецца аўтарка відэа.

Шчаслівы фінал гэтай выпадковай сцэны расчуліў чытачоў.

«Свет яшчэ можна выратаваць», «Колькі эмоцый у гэтым маленькім відэа!» — пішуць натхнёна мінчане, пабачыўшы на свае вочы каханне ў вялікім горадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула