Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе
Дрэва ўпала там, дзе спускаешся з боку Верхняга горада да вуліцы Няміга.
Фота: Мінск. Галоўнае
Сіноптыкі папярэджвалі, што сёння па краіне і ў Мінску чакаецца моцны вецер, быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Аранжавы ўзровень з-за моцнага ветру абвешчаны і на заўтра.