БЕЛ Ł РУС

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 

27.05.2026 / 13:16

Nashaniva.com

Гэта месца непадалёк ад Кунцаўшчыны, па адрасе Адоеўскага, 115А, у сучасным ЖК «Самацветы», пабудаваным у 2015 годзе.

Унутры — не менш сучасныя кватэры. Адна з іх цяпер шукае жыхароў за $1850 у эквіваленце за месяц, піша Onliner.by.

Трохпакаёвая кватэра мае салідную плошчу — 100 «квадратаў». Паводле слоў уладальніка, рабілася яна выключна для сябе і раней ніколі не здавалася ў арэнду: «Выкананы рамонт з самых лепшых і дарагіх матэрыялаў. Кожны элемент дызайну і рамонту падбіраўся старанна і індывідуальна».

Жыллё складаецца з прасторнай гасцінай, злучанай з кухняй, дзвюх спальняў, двух санвузлоў і гардэробнай:

— Прасторная і камфортная гасцёўня, сумешчаная з функцыянальнай кухняй, дзе асобна выдзелена рабочая зона. Мноства схаваных месцаў для захоўвання. Дзве ізаляваныя спальні. Умяшчальная гардэробная. Другая спальня шматфункцыянальная: пасуе і для кабінета, і для працы. У кватэры два паўнавартасныя санвузлы.

Дызайн інтэр’еру выкананы з шыкам, але і функцыянальныя асаблівасці кватэры і дома таксама добра прадуманыя:

— У кожным пакоі — уласны кандыцыянер, сучасныя тэлевізары, высакахуткасны інтэрнэт. У доме ёсць падземны паркінг, уласнае месца з магчымасцю зарадкі электрамабіля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула