Ціханоўская і Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзілі ва Украіне медалямі 24 чалавек
Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне медалямі «Гонар і Годнасць», Францішка Скарыны і «За плённую працу на карысць Беларусі».
Скрыншот відэа АПК
Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Кіеве пры ўдзеле прадстаўнікоў АПК Паўла Баркоўскага і Вадзіма Кабанчука, паведамляе тэлеграм-канал АПК.
Кабінет пастанавіў:
узнагародзіць медалямі «Гонар і годнасць» беларускіх дабраваахвотнікаў ва Украіне і валанцёраў групы забеспячэння.
«Немца» — удзельніка баявых дзеянняў на Запарожскім і Гуляйпольскім кірунку.
«Шміта» — удзельніка баявых дзеянняў на Харкаўскім, Запарожскім і іншых кірунках, камандзіра аддзялення.
«Бланша» — самага маладога за ўсю гісторыю беларускага добрахвотніцкага руху ваяра. Быў прызнаны найлепшым пілотам роты БПЛА на Запарожскім кірунку.
«Соню» — камандзіра групы пяхоты Палка Каліноўскага. Прайшоў усё гарачыя мясціны фронту, быў паранены.
«Север» — кіраўніцу медычнай службы Палка Каліноўскага. Прайшла ўсе гарачыя мясціны фронту.
«Лесніка» — ваяра Палка Каліноўскага, камандзіра ўзводу тэхнічнага забеспячэння.
«Марціна» — капелана Палка Каліноўскага.
«Аксона» — ваяра Палка Каліноўскага, аднаго з заснавальнікаў Геральдычнай рады «Пагоня» і сучаснай ініцыятывы «Беларуская вызвольная армія».
«Гамлета» — валанцёра Палка Каліноўскага.
«Кіпіша» — валанцёра Палка Каліноўскага.
Дзяніса Герасімчыка — валанцёра Палка Каліноўскага, фундатара, грамадскага дзеяча.
2. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны:
Маргарыту Ляўчук — беларускую оперную спявачку, лаўрэатку міжнародных конкурсаў і прэмій, якая падтрымала пратэсты.
3. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:
Вадзіма Галайчука — украінскага юрыста і адваката, Народнага дэпутата, аднаго з ініцыятараў стварэння групы ў Вярхоўнай Радзе «За дэмакратычную Беларусь».
Ігара Гузя — украінскага палітыка, народнага дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны 8‑га і 9‑га скліканняў, аднаго з ініцыятараў стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».
Юрыя Барабаша — доктара юрыдычных навук і прафесара, абаронцу дэмакратычных каштоўнасцей у рэгіёне, суддзю Канстытуцыйнага суда Украіны.
Вячаслава Лявіцкага — украінскага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўцу.
Сяргея Прылуцкага — беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, добраахвотніка УСУ.
Паўла Шаройку — журналіста «Украінскага радыё», былога палітвязня ў Беларусі.
Юрыя Панчанку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які расказваў пра незаконныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, тлумачыў важнасць для Украіны кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.
Сяргея Сідарэнку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які пасля 2020 года асвятляў беларускія пратэсты, рэпрэсіі і барацьбу беларускага народа за свабоду.
Аляксандра Рыкава (BalaganOFF) — украінскага блогера, які каментуе грамадска‑палітычныя падзеі, звязаныя з Беларуссю і Расіяй, ініцыяваў збор сродкаў на закупку дронаў для Палка Каліноўскага.
Ірыну Узлову — украінскую журналістку і вядучую інфармацыйных эфіраў на «24 канале», якая асвятляе палітычныя і праваабарончыя тэмы.
Яўгенію Кутнову — украінскую журналістку, якая спрыяе асуджэнню рэпрэсій і падтрымцы дэмакратычных перамен у Беларусі.
Аляксея Гомана — украінскага журналіста, які паслядоўна і прафесійна асвятляе дзейнасць дэмсіл Беларусі, сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
Таксама медалі былі ўручаныя дыпламату Ігару Кізіму, вайсковаму капелану Яўгену Орду, вайскоўцу і грамадскаму дзеячу Сяргею Багукальцу і аналітыку Яўгену Магдц, якія былі ўзнагароджаныя пастановай АПК №26 ад 21 сакавіка.