БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам знайшлі першыя грыбы

27.05.2026 / 14:47

Nashaniva.com

Сваёй знаходкай у мясцовым чаце падзялілася жыхарка Калодзішчаў. Яна расказала, што грыб схаваўся проста на яе ўласным участку, паведамляе «Прысталічча».

Падбярозавік хаваўся ў траве. Першы грыб у гэтым сезоне знайшлі пасля пакосу. «Тадааам!!! Сезон грыбоў адкрыты!!» — падпісала здымак жанчына.

Іншыя ўдзельнікі чата нават засумняваліся, што фота зроблена сёлета. Але жыхарка Калодзішчаў пацвердзіла: грыб знойдзены ў старой частцы аграгарадка.

Праз некалькі дзён фота падзяліўся яшчэ адзін аматар ціхага палявання. На гэты раз трафей здабыты на вуліцы Мінская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула