У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў
У Мінскай вобласці з-за моцнага ветру і залеў узніклі праблемы з электразабеспячэннем больш як у 200 населеных пунктах. Асноўная прычына — падзенне дрэў на лініі электраперадачы, паведаміла «Мінскэнерга».
Фота: t.me/minskenergo
Паводле даных дыспетчарскай службы «Мінскэнерга» па стане на 15:35, адбылося каля дваццаці адключэнняў высокавольтных ліній, у тым ліку некалькі ліній напружаннем 35 і 110 кілавольт.
Фота: t.me/minskenergo
Найбольш пацярпелі Лагойскі, Барысаўскі і Вілейскі раёны.
Фота: t.me/minskenergo
Аварыйныя службы ўжо працуюць на месцах: брыгады ліквідуюць наступствы непагадзі і імкнуцца як мага хутчэй аднавіць падачу электраэнергіі ў дамы жыхароў.
Чытайце таксама:
Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе
На сераду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер