БЕЛ Ł РУС

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся

27.05.2026 / 16:51

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі накіраваў ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, у якім паведаміў пра ўсё большую праблему з недахопам сродкаў супрацьпаветранай абароны ва Украіне, асабліва тых, што могуць перахопліваць балістычныя ракеты, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

У лісце Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Украіна ў значнай ступені залежыць ад падтрымкі ЗША ў абароне сваёй паветранай прасторы. Таксама Зяленскі выказаў занепакоенасць тым, што цяперашнія пастаўкі ўзбраенняў ужо не адпавядаюць узроўню пагрозы, і папрасіў дапамогі ў іх павелічэнні.

Ён звярнуўся з просьбай працягваць падтрымку з боку амерыканскага кіраўніцтва і Кангрэса, у тым ліку пастаўляць ракеты і сістэмы тыпу Patriot, каб эфектыўна супрацьстаяць расійскім ракетным ударам. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што большасць ракет можна перахапіць пры дастатковай колькасці сродкаў СПА.

Па словах украінскіх чыноўнікаў, існуе рызыка, што наяўных запасаў супрацьракетных сістэм можа не хапіць для адбіцця масіраваных атак. Ліст быў таксама перададзены прадстаўнікам амерыканскіх уладаў.

На гэтым фоне працягваюцца расійскія ракетныя ўдары па Украіне, у тым ліку па Кіеве, што прыводзіць да ахвяр і разбурэнняў. Украінскія ўлады лічаць, што пагрозы з боку Расіі накіраваныя на запалохванне, але не чакаюць, што гэта паўплывае на падтрымку з боку Захаду.

Чытайце таксама:

Мерц прызнаўся, што няма сэнсу спрачацца з Трампам

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»

Прэзідэнт Фінляндыі заявіў, што гатовы стаць прадстаўніком ЕС на мірных перамовах з Расіяй

Каментары да артыкула