Завочна будуць судзіць яшчэ пяцярых чалавек
Следчы камітэт паведаміў, што адкрыў «спецыяльную вытворчасць» яшчэ супраць пяці беларусаў, якія знаходзяцца за межамі краіны.
Здымак ілюстрацыйны
Завочна збіраюцца судзіць 37‑гадовага Мікалая Бойку, 31‑гадовага Юрыя Макітава, 28‑гадовую Крысціну Станкевіч, 41‑гадовага Міхаіла Чупрынскага. Таксама «спецвытворчасць» адкрылі супраць былой палітзняволенай Наталлі Нікіцінай.
Сярод артыкулаў, па якіх іх абвінавачваюць, ёсць удзел у «тэрарыстычнай арганізацыі» (артыкул 290‑5 КК) і садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 361‑4 КК).
Чытайце таксама:
Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка
Кватэру гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчы збіраюцца ўскрыць цераз суд
Абноўлена база вышуку Расіі: цяпер у ёй амаль 6 000 беларусаў