У Камянецкім раёне трое людзей пацярпелі ў выніку аварыі
ДТЗ адбылося 27 мая каля 17:30, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
23‑гадовы жыхар Пружанскага раёна ехаў на аўтамабілі Fiat па дарозе П-98 «Пяшчатка — Камянец — Шарашова — Свіслач» у бок Камянца. На 42‑м кіламетры ён не справіўся з кіраваннем, машыну занесла, пасля чаго яна з’ехала ў правы кювет і перакулілася.
У выніку аварыі кіроўца і двое пасажыраў — 30‑гадовы мужчына і 28‑гадовая жанчына — атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу.