«Крыстал Пэлас» выйграў Лігу канферэнцый
Лонданскі клуб узяў учора трэці па значнасці футбольны клубны турнір.
Фота: Alex Grimm/Getty Images
У фінале, што прайшоў учора ў нямецкім Лейпцыгу, «Крыстал Пэлас» перамог іспанскі «Рая Вальекана» з лікам 1:0.
Адзіны гол у сустрэчы на 51‑й хвіліне забіў французскі форвард «Пэлас» Жан-Філіп Матэта.
На мінулым тыдні іншы англійскі клуб «Астан Віла» выйграў Лігу Еўропы, а ў суботу, 30 мая, пройдзе фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляюць лонданскі «Арсенал» і французскі «ПСЖ».