БЕЛ Ł РУС

Сабаленка застанецца першай ракеткай свету па выніках «Ралан Гарос»

28.05.2026 / 07:56

Nashaniva.com

Зрушыць яе магла толькі прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, другая ракетка свету.

Фота: Robert Prange/Getty Images

Каб абагнаць у рэйтынгу найлепшых тэнісістак свету, Рыбакінай трэба было выступіць на турніры лепш за Сабаленку. Але Алена ўчора сенсацыйнай прайграла ўкраінцы Юліі Старадубавай (6:3, 1:6, 6:7) ужо ў другім крузе.

Арына сёння ў трэцім раўндзе згуляе з францужанкай Элізай Жакмо (пачатак а 16:30).

У мінулым годзе Сабаленка дайшла да фіналу «Ралан Гарос», дзе прайграла амерыканцы Како Гаўф.

Беларуска займае першы радок сусветнага тэніса з 19 кастрычніка 2024 года. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула