БЕЛ Ł РУС

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат

28.05.2026 / 09:06

Nashaniva.com

Раней заходнія аналітыкі ацэньвалі колькасць загінулых на вайне расійскіх салдат і афіцэраў у 325 000 чалавек.

Расійскае войска страціла за ўвесь час вайны ва Украіне толькі забітымі амаль 500 000 чалавек, заявіла Эн-Кіст Батлер дырэктарка Цэнтра ўрадавай сувязі Брытаніі.

«Прэзідэнт Уладзімір Пуцін адступае на полі бою, прычым новыя разведвальныя дадзеныя паказваюць, што з пачатку канфлікту было забіта ўжо амаль паўмільёна расійскіх салдат», — заявіла яна.

Гэта першы выпадак, калі высокапастаўлены брытанскі чыноўнік пацвердзіў ацэнку страт Расіі ва Украіне, зробленую Вялікабрытаніяй на пятым годзе агрэсіі.

Раней заходнія аналітыкі ацэньвалі колькасць загінулых на вайне расійскіх салдат і афіцэраў на 325 000 чалавек. Такія падлікі па стане на студзень 2026 года прыводзіў Цэнтр міжнародных і стратэгічных даследаванняў.

Агульныя ж страты Узброеных сіл РФ ва Украіне, паводле яго даных, дасягнулі 1,198 млн чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула