БЕЛ Ł РУС

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА

28.05.2026 / 11:16

Nashaniva.com

Шакавальнае відэа з небяспечнай перавозкай жывёл апублікаваў канал 001BY.

На кадрах бачна, што кіроўца ехаў па горадзе з адкрытым багажнікам, у якім знаходзіліся сабакі. Адзін з гадаванцаў выпаў з машыны, прычым гадаванец быў прывязаны да аўтамабіля.

Посмотреть в Threads

Трагедыі ўдалося пазбегнуць толькі таму, што аўтамабіль рухаўся на невялікай хуткасці.

Асобу кіроўцы высветлілі міліцыянты — ім быў 53‑гадовы жыхар Гродна. Цяпер у дачыненні да мужчыны ідзе праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула