БЕЛ Ł РУС

Журфак БДУ застаўся без дэкана

28.05.2026 / 13:15

Nashaniva.com

На факультэце журналістыкі БДУ ўжо як мінімум тыдзень няма дэкана. Раней гэтую пасаду займаў кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў, піша Tochka.by.

Фота: sb.by

Пра яго звальненне паведамленняў няма, аднак прозвішча Бяляева прыбралі з сайта журфака і агульнага сайта БДУ. На месцы пасады дэкана імя цяпер адсутнічае.

Акрамя таго, былы дэкан — часты госць у праграмах дзяржаўных СМІ. Так, у ток-шоу «Будні» ад СТБ і «Альфа Радыё» Бяляева цяпер прадстаўляюць толькі як палітолага і кандыдата гістарычных навук.

Невядома, калі дакладна і па якой прычыне Бяляеў пакінуў пасаду. Апошняя навіна, дзе ён названы дэканам, на сайце журфака БДУ з’явілася ў сярэдзіне мая 2026 года.

Аляксей Бяляеў стаў дэканам у лютым 2023 года пасля таго, як факультэт амаль пяць месяцаў не меў кіраўніка пасля звальнення Вольгі Самусевіч.

Да прызначэння дэканам факультэта журналістыкі Аляксей Бяляеў працаваў загадчыкам кафедры паліталогіі БДЭУ і актыўна даваў інтэрв’ю журналістам, удзельнічаў у праграмах СТБ, АНТ, агенцтва «Мінск-Навіны» і BТ

У 1996 годзе Бяляеў скончыў філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура і гісторыя». Паспеў папрацаваць у школе настаўнікам гісторыі і адслужыць ва ўзброеных сілах. Скончыў аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ.

Таксама працаваў у БНТУ: быў дацэнтам на кафедрах «Гісторыя, сусветная і айчынная культура», а затым — на кафедры «Паліталогія, сацыялогія і сацыяльнае кіраванне».

У БДЭУ Аляксей Бяляеў перайшоў у 2018 годзе, заняўшы пасаду дацэнта кафедры паліталогіі. Праз тры гады, у 2021-м, стаў дырэктарам Інстытута магістарскай падрыхтоўкі БДЭУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула