БЕЛ Ł РУС

Юніёрскую хакейную зборную дапусцілі да чэмпіянату свету

28.05.2026 / 14:51

Nashaniva.com

Зборная Беларусі сыграе на юніёрскім (узрост да 18 гадоў) чэмпіянаце свету па хакеі ў наступным годзе, паведамляе тэлеграм-канал «Хакейная экзотыка».

Турнір пройдзе ў ЗША з 22 красавіка да 2 мая

Як бачна, беларусы згуляюць у адной групе са Славакіяй, Чэхіяй, Канадай і Фінляндыяй.

Беларускія хакеісты знаходзяцца ў хакейным бане разам з расійскім хакеем з пачаткам поўнамаштабнай вайны супраць Украіны з лютага 2022 года. Напрыклад, «дарослыя» хакеісты прапусцілі пяць чэмпіянатаў свету, а таксама кваліфікацыю на Алімпіяду-2026.

Юніёры апошні раз на ЧС таксама гулялі ў 2021 годзе і тады занялі ў групе трэцяе месца. 

Пазаўчора, хакейны інсайдар Артур Хайрулін напісаў, што найбліжэйшымі днямі з беларускага хакея можа быць зняты бан, і зборныя будуць вернутыя на спартовыя спаборніцтвы.

Таксама сёння міністр спорту Расіі Міхаіл Дзегцяроў паведаміў, што Дысцыплінарны савет Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе ануляваў рашэнне Савета ІІХФ аб нядопуску зборных Расіі і Беларусі да спаборніцтваў сезона-2026/27. Магчыма, рашэнне будзе тычыцца і моладзевай і нацыянальнай зборнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула