БЕЛ Ł РУС

У Слуцку падлетак зняў сэкс з 15‑гадовай дзяўчынай і выклаў ролік у сеціва

28.05.2026 / 15:00

Nashaniva.com

За распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў 16‑гадоваму хлопцу пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Як піша «Мінская праўда», летась у лістападзе ў Слуцку 16‑гадовы хлопец са Старых Дарог пераканаў 15‑гадовую дзяўчыну дазволіць відэаздымкі іх сэксу.

Атрымаўшы згоду, ён зняў на мабільны тэлефон парнаграфічны відэаролік з непаўналетняй.

Супраць падлетка завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 343‑1 КК — за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выявай непаўналетняй.

Згодна з артыкулам, падлетку пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула