БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерка забыла пра здзелку 18‑гадовай даўніны, эксперты дапамаглі разабрацца ў справе

28.05.2026 / 15:43

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што яго 86‑гадовая бабуля страціла дом і зямельны ўчастак у выніку незаконнага пераафармлення маёмасці.

Высветлілася, што жанчына ў 2008 годзе заключыла дамову куплі-продажу, згодна з якім і здзейсніла адчужэнне маёмасці.

Аднак зараз жанчына сцвярджае, што дамову не афармляла, а подпіс у дакуменце не яе, а іншай асобы.

Для вырашэння спрэчнага пытання прызначана почырказнаўчая экспертыза. Пры даследаванні подпісу і запісу ў дамове эксперт Дзяржкамітэта судовых экспертыз прыйшоў да высновы, што яны выкананыя самой пенсіянеркай.

Як аказалася, жанчына зараз мае шэраг захворванняў, якія спрыяюць парушэнню кагнітыўных функцый. Пра тое, што васемнаццаць гадоў таму ўчастак з домам быў прададзены, яна забылася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула