БЕЛ Ł РУС

«Белавія» нарэшце перафарбавала ўсе самалёты

28.05.2026 / 16:32

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» цалкам абнавіла знешні выгляд свайго флоту — цяпер усе самалёты пафарбаваныя ў новы стыль з васількамі. На гэта спатрэбілася каля 10 гадоў, піша Blizko.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Раней у кампаніі выкарыстоўваўся іншы дызайн з чырвонай «птушачкай», які неафіцыйна называлі «камарыкам». Але паступова ад яго цалкам адмовіліся.

Першы самалёт у новай афарбоўцы з’явіўся яшчэ ў 2016 годзе. З таго часу перафарбоўка ішла паступова, і да апошняга часу ў флоце яшчэ заставаўся адзін самалёт са старым дызайнам — Embraer-195. Нядаўна і ён быў перафарбаваны.

У выніку цяпер усе 14 самалётаў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, маюць адзіны сучасны выгляд з васількамі.

Пры гэтым адзін з самалётаў, Embraer-190, вылучаецца асаблівым афармленнем — з сімволікай хакейнага клуба «Дынама», хоць агульны стыль з васількамі там таксама захаваны.

Чытайце таксама:

«Белавія» запускае рэйсы ў Башкартастан

«Белавія» аднавіла палёты ў Дубай

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

Каментары да артыкула