«Прабачце, што рабіў Лад?» Былы супрацоўнік БТ прыгадаў кур'ёзную гісторыю
Былы спецыяліст Галоўнай дырэкцыі інтэрнэтнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Глеб Заяц падзяліўся ў Threads кур'ёзным выпадкам з часоў сваёй працы на БТ у нулявыя гады.
Скрыншот з відэа
«Пасля рэбрэндынгу тэлеканала «Лад» кіраўніцтва загадала зрабіць на сайце анімаваны лагатып. Я намякаў, што гэта сумнеўная ідэя, але марна.
Зрабілі. Праз пару дзён анімацыя стала мемам, а пошта «легла» ад пытанняў: «Прабачце, што рабіў Лад?»
Вядома, анімацыю хутка прыбралі. Урок на ўсё жыццё: калі бачыш дзіўную задачу — перапытай двойчы, але калі настойваюць — рабі і назірай з задавальненнем», — напісаў Глеб Заяц.
Чытайце таксама:
У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА
«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»
На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА