На маркетплэйсах сталі прадаваць прыгожыя расліны, створаныя нейрасеткамі. Як абараніцца?
Махляры пачалі выкарыстоўваць штучны інтэлект, каб падманваць людзей пры продажы насення і саджанцаў. Яны ствараюць прыгожыя, але нерэальныя выявы раслін — напрыклад, сінюю маліну, вясёлкавую клубніку, «кавуновыя грушы» або кветкі незвычайных колераў, як сінія ружы ці бірузовыя нарцысы. Хоць насамрэч такіх раслін у прыродзе не існуе, бо ў іх няма патрэбных генаў для такога колеру, піша sb.by.
Патэнцыйныя купцы, пабачыўшы яркую рэкламу, заказваюць сабе гэтыя насенне або саджанцы, але ў выніку атрымліваюць звычайныя расліны. Людзі трацяць грошы і час, даглядаючы іх і чакаючы незвычайнага ўраджаю, якога не будзе.
Спецыялісты раяць быць асцярожнымі з такімі прапановамі. Перад купляй насення трэба правяраць прадаўца, чытаць водгукі і звяртаць увагу на падазрона «фантастычныя» апісанні тавараў. Таксама рэкамендуецца правяраць тавар пры атрыманні і ўважліва глядзець на ўпакоўку.
Ёсць важны момант: насенне і расліны звычайна нельга вярнуць, калі ўпакоўка ўжо адкрытая. Таму калі ёсць сумненні, лепш не адкрываць яе адразу. Калі высветлілася, што інфармацыя пра тавар была ілжывая, трэба пісаць прэтэнзію прадаўцу. У некаторых выпадках можна звярнуцца ў арганізацыі па абароне правоў спажыўцоў і нават паспрабаваць вырашыць пытанне праз суд.
Калі тавар дасылаюць па пошце, раяць фіксаваць яго стан на фота або відэа пры распакоўцы — гэта можа дапамагчы ў выпадку спрэчкі.
Увогуле ж галоўная парада — не верыць занадта прыгожым і незвычайным абяцанням і ўважліва правяраць прадаўцоў, каб не стаць ахвярай падману.
Чытайце таксама:
Махляры прымусілі мінчука напісаць заяву аб неразгалошванні
Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ
За суткі ў міліцыю паведамілі пра больш за паўтысячы званкоў ад махляроў