У Беларусь не далі ўвезці вялікую партыю рыбалоўных снасцяў з Расіі
Партыю рыбалоўных снасцяў коштам амаль 360 тысяч рублёў спрабавалі незаконна перавезці з Расіі, схаваўшы тавар сярод пражы. Сярод груза былі таксама тавары, вырабленыя ў трэціх краінах, па якіх не было звестак пра выплату мытных плацяжоў пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Фота: t.me/customs_bel
Парушэнне выявілі віцебскія мытнікі падчас спецыяльных мерапрыемстваў на беларуска-расійскім участку мяжы. Яны спынілі грузавік Mercedes-Benz.
Кіроўца падаў дакументы толькі на пражу вагой каля 800 кг. А вось на больш як 100 тысяч адзінак рыбалоўных снасцяў у асартыменце, якія таксама знаходзіліся ў грузавіку, ніякіх дакументаў у яго не было.
За парушэнне парадку транспартавання тавараў Віцебская мытня пачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да беларускага індывідуальнага прадпрымальніка па арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Чытайце таксама:
У Польшчы раскрылі схему вывазу падсанкцыйных тавараў у Беларусь. Затрымалі супрацоўніцу мытні
Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве
У Літве па справе аб кантрабандзе затрыманы 27 чалавек, сярод іх — 13 супрацоўнікаў сілавых структур