БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Нідэрландаў дасціпна пажартаваў на сустрэчы з Ціханоўскай

28.05.2026 / 22:04

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Робам Етэнам у Гаазе.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Яны абмеркавалі падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў праз нідэрландскія праграмы, магчымае далучэнне Нідэрландаў да Міжнароднага гуманітарнага фонду для дапамогі беларускім палітвязням, былым палітзняволеным і іх сем’ям, міжнародную адказнасць рэжыму Лукашэнкі.

«Падчас першых сустрэч з новымі палітыкамі заўсёды важна, як кажуць, break the ice — растапіць лёд. І тут гэта адбылося вельмі нечаканым, нават у пэўным сэнсе мемным спосабам, — падзяліўся з «Нашай Нівай» дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. — 

Прэм’ер пачаў размову з таго, што сказаў: ён уваходзіць у топ-5 самых маладых сусветных лідараў (ён стаў прэм'ерам у 38 гадоў. — НН). І сказаў, што ў гэтай пяцёрцы ёсць адзін недэмакратычны лідар з Буркіна-Фасо, таму калі ўжо ствараць «клуб маладых лідараў», то значна лепш узяць у топ Святлану Ціханоўскую (ёй было 37 на момант выбараў-2020. — НН).

Фота: Офіс Ціханоўскай

Мы адказалі, што сапраўды бачылі гэтую статыстыку пра маладых лідараў. Але ў беларускім твітары, калі параўноўвалі гэтыя лічбы, узнікла яшчэ адна — 31», — кажа Кучынскі пра іншую карцінку, дзе сабраны дыктатары, якія даўжэй за ўсё пры ўладзе, і сярод іх Лукашэнка.

«Мы сказалі, што гэтую лічбу трэба як мага хутчэй спыніць».

У працяг сустрэчы Дзяніс Кучынскі на наступным тыдні збіраецца сазвоньвацца з дырэктарам па нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы офіса прэм’ер-міністра Нідэрландаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула