БЕЛ Ł РУС

Венгрыя не будзе адпраўляць Украіне зброю і ваенную тэхніку

29.05.2026 / 07:07

Nashaniva.com

Венгрыя не будзе адпраўляць Украіне зброю і ваенную тэхніку, заявіў прэм’ер-міністр краіны Петэр Мадзьяр на сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ.

Петэр Мадзьяр. Фота: Sean Gallup/Getty Images

Паводле слоў Мадзьяра, падчас сустрэчы яны з Рутэ абмеркавалі ролю Венгрыі ў НАТА і ўдзел венгерскіх вайскоўцаў у міратворчай місіі альянсу ў Косаве.

Мадзьяр заявіў, што Будапешт мае намер заставацца «надзейным партнёрам» НАТА, а Рутэ, паводле яго слоў, высока ацаніў працу венгерскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула