БЕЛ Ł РУС

Ліянэль Месі едзе на свой шосты чэмпіянат свету

29.05.2026 / 08:02

Nashaniva.com

Зборная Аргенціны абвясціла заяўку на чэмпіянату свету па футболе. Форвард і капітан зборнай Ліянэль Месі прыме ўдзел у шостым мундыялі.

Фота: Petr David Josek / AP

Раней Месі ўдзельнічаў у чэмпіянатах свету 2006, 2010, 2014, 2018 і 2022 гадоў. На мінулым чэмпіянаце Месі разам са зборнай Аргенціны стаў чэмпіёнам турніру.

Чэмпіянат свету па футболе стартуе праз два тыдні, 11 чэрвеня, матчам Мексіка — Паўднёвая Афрыка (пачатак а 22‑й па Мінску).

Аргенціна сваю першую гульню правядзе 17 чэрвеня супраць Алжыра.

Упершыню ЧС пройдзе ў трох краінах (ЗША, Мексіка і Канада) і ўпершыню ў ім будуць удзельнічаць 48 зборных.

Чытайце таксама:

Крышціяну Раналду едзе на чэмпіянат свету шосты раз

Каментары да артыкула