Лукашэнка: Беларусь гатовая зрабіць для Кубы ўсё, на што здольная і што дазваляе сітуацыя
Аляксандр Лукашэнка да пачатку Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Кубы Сальвадорам Вальдэсам Меса, піша БелТА.
Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
«Мы добра інфармаваныя пра тое, што адбываецца вакол нашай сяброўскай краіны, — звярнуўся ён да віцэ-прэзідэнта Кубы. — Мы гатовыя для Кубы зрабіць усё, на што здольныя і што дазваляе сітуацыя. Прынамсі тое, пра што мы з вамі дамовіліся, мы свята будзем выконваць. Калі ў вас будуць дадатковыя прапановы, мы гатовыя іх разгледзець».
Нагадаем, што апошнія месяцы Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што Куба можа наступнай, у справы якой могуць умяшацца ЗША пасля Венесуэлы і Ірана.
Чытайце таксама:
Рубіа заявіў, што Куба пагроза для ЗША, Гавана абвінаваціла яго ў хлусні
ЗША плануюць выставіць абвінавачванне Раулю Кастра па справе 30‑гадовай даўніны