БЕЛ Ł РУС

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

29.05.2026 / 11:49

Nashaniva.com

У першы дзень лета ў новай прасторы «Маніфест» пачнецца фуд-марафон пад назвай «Пайшла спёка!».

11 рэзідэнтаў пляцоўкі распрацавалі спецыяльныя летнія сэты. На ўсе ўстаноўлена фіксаваная цана — 25 рублёў. Меню атрымалася разнастайным: ад бяляшоў да ніндзя-догаў, піша Onliner.by.

«Бяры бяляш», падрыхтаваў талерку бяляшоў з рознымі начынкамі: напрыклад, з ялавічынай і чэдэрам або морапрадуктамі і сырам дорблю.

За мяса адказваюць рэбры з агуркамі ў бурбоне ад Smoky More, плоў і люля-кебаб ад «Самсы», шашлык з гароднінай ад «Кропкі жара» або нямецкія каўбаскі з капусным салатай ад «Пільна Вільня».

Што яшчэ? Napoli будуць частаваць гасцей вялікай піцай «Пепероні», States — сытным бургером «Гранд Му-Му» з бульбай фры, а Unicom — сырным ражком «БіфЧыз» з вострымі крылцамі. У цану кожнага комба ўжо ўключаны напой: на выбар прапануюць піва або безалкагольныя міксы.

Фуд-марафон працягнецца два тыдні — да 14 чэрвеня. Сама пляцоўка працуе кожны дзень з 12 да 23 па адрасе вул. Кульман, 1/8.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула