БЕЛ Ł РУС

Жаночая зборная Літвы знялася з юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі з-за ўдзелу Беларусі

29.05.2026 / 12:06

Nashaniva.com

Цяпер у дывізіёне засталося чатыры каманды.

Літва адмовілася ад удзелу ў жаночым юніёрскім чэмпіянаце свету ў 2027 годзе ў трэцім дывізіён у сувязі з дэбютам зборнай Беларусі, паведамляе «Хакейная экзотыка».

Цяпер у дывізіёне засталося чатыры каманды — Беларусь, Іран, Балгарыя і Тайланд.

Нагадаем, што ўчора стала вядома, што дзявочая юнацкая зборная Беларусі дапушчаная да юніёрскага чэмпіянату свету ў трэцім дывізіёне, што павінен прайсці ў студзені наступнага года. Першапачаткова планаваўся выбар гаспадыні спаборніцтваў паміж Балгарыяй і Літвой. Паколькі Літва знялася, то турнір пройдзе ў Балгарыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула