БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забаранілі прадаваць некаторыя рэчы Reserved, Cropp, Sinsay

29.05.2026 / 12:47

Nashaniva.com

У спісе — 44 пазіцыі адзення і абутку.

Цэлы спіс адзення пад брэндамі Reserved, Sinsay і Cropp забаранілі прадаваць у Беларусі. Тавары трапілі ў пералік небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарту.

У спісе — 44 пазіцыі адзення і абутку. Усе рэчы вырабленыя польскай кампаніяй LPP S.A. Імпарцёрам у Беларусі выступае ТАА «Эл Пі Пі Блр».

Усе тавары не прайшлі праверку бяспекі, перш за ўсё паводле складу і паказчыка «гіграскапічнасць».

Апошні, напрыклад, для спадніцы Reserved для дзяўчынак пры норме не менш за 7% склаў 1,3%, а для піжамы Cropp пры норме не менш за 6% — толькі 0,9%.

Забарона на ўвоз і продаж уступіць у сілу з 30 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула