БЕЛ Ł РУС

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня

29.05.2026 / 13:11

Nashaniva.com

Сярод іншых запланаваных візітаў прэм'ер Славакіі назваў паездку ў Нармандыю 6 чэрвеня, верагодную паездку ў ЗША на святкаванне 250‑годдзя незалежнасці.

Роберт Фіца. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня на мерапрыемствы з нагоды 85‑годдзя нападу нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Гэтая заява прагучала ў кантэксце ягоных словаў пра знешнюю палітыку Славакіі. Відэазапіс выступлення быў апублікаваны ў фэйсбуку, заўважыў Reform.news.

Сярод іншых запланаваных візітаў Фіца назваў паездку ў Нармандыю 6 чэрвеня, верагодную паездку ў ЗША на святкаванне 250‑годдзя незалежнасці, а таксама візіт у Польшчу 1 верасня — у дзень пачатку Другой сусветнай вайны.

Фіца заявіў, што вядзе дыялог адначасова з украінскім і расійскім прэзідэнтамі і мае намер працягваць яго незалежна ад крытыкі.

«У Еўрапейскім саюзе я не ведаю — і кажу гэта з усёй сур’ёзнасцю — нікога, хто адначасова вядзе дыялог і з расійскім, і з украінскім прэзідэнтам. Такога палітыка ў ЕС няма. Я гэты дыялог вяду і буду весці далей», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула