БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Польшчы прапанаваў пазбавіць Зяленскага ордэна з-за таго, што падраздзяленню УСУ прысвоілі імя УПА

29.05.2026 / 14:27

Nashaniva.com

26 мая прэзідэнт Украіны падпісаў указ, якім прысвоіў ганаровую назву «Героі Украінскай паўстанцкай арміі (УПА)» асобнаму цэнтру спецыяльных аперацый «Поўнач» Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны.

Караль Наўроцкі. Фота Jakub Porzycki/NurPhoto via Getty Images

Караль Наўроцкі заявіў, што ўспрыняў рашэнне Зяленскага «з вялікай сумам», бо «так не будуюць адносіны паміж народамі». Паводле слоў прэзідэнта Польшчы, праслаўленне УПА «дала расійскай прапагандзе шмат падстаў і магчымасцяў для дэзынфармацыі».

«На жаль, гэта альбо неразумнае, альбо непрадуманае, і я спадзяюся, што не наўмыснае, рашэнне прывяло да таго, што эмоцыі ў Польшчы ў адносінах да палітыкі ўкраінскага прэзідэнта сталі такімі, якімі сталі», — сказаў ён.

Наўроцкі прапанаваў пазбавіць Уладзіміра Зяленскага польскага ордэна Белага арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы. Паседжанне, на якім будзе ўзнята гэтае пытанне, пройдзе 8 чэрвеня, піша «Медуза».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула