БЕЛ Ł РУС

Расійскага консула ў румынскай Канстанцы абвясцілі персонай нон-грата

29.05.2026 / 14:50

Nashaniva.com

Консульства будзе зачынена.

Прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан абвясціў расійскага консула ў горадзе Канстанца персонай нон грата, консульства будзе закрыта, піша Reuters.

Рашэнне прынялі на фоне таго, што падчас атакі РФ па Украіне дрон урэзаўся ў шматпавярховы дом у румынскім горадзе Галац, побач з мяжой з Адэскай вобласцю.

У Крамлі, у сваю чаргу, упершыню заявілі, што Уладзімір Пуцін «ведае пра інцыдэнт з БПЛА».

Чытайце таксама:

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік

НАТА склікае экстраннае пасяджэнне пасля ўдару беспілотніка па шматпавярховым доме ў Румыніі

Каментары да артыкула