БЕЛ Ł РУС

Дарадца Мінабароны Украіны: Глабальнае ўварванне фармату 2022 года ўжо не паўторыцца

29.05.2026 / 17:46

Nashaniva.com

Дарадца Міністэрства абароны Украіны Сяргей Бяскрэстнаў («Флэш») на сваёй старонцы ў фэйсбуку адказаў на пытанні, якія, па яго словах, ён атрымлівае «ад сяброў і знаёмых наконт пагроз з боку Рэспублікі Беларусь».

Сяргей Бяскрэстнаў («Флэш»). Фота: facebook.com/Serhii.Flash

Па словах Сяргея Бяскрэстнава, у Міністэрстве абароны Украіны фіксуецца актыўнасць, якая ў будучыні можа ўяўляць пагрозу для Украіны або краін Еўропы, але гатоўнасці напасці з Беларусі «заўтра» пакуль што ніхто не бачыць.

Украінская разведка адсочвае сітуацыю ў цэлым, а ва УСУ дастаткова ўмацаванняў, войскаў на межах і войскаў у гатоўнасці, каб адбіць магчымую агрэсію.

«Глабальнае ўварванне фармату 2022 года ўжо не паўторыцца. Вайна змянілася. Любая калона тэхнікі не пратрымаецца і некалькіх гадзін», — сцвярджае Сяргей Бяскрэстнаў.

Па яго словах, магчымае адкрыццё фронту з Беларуссю можа мець толькі мэту адцягнуць частку ўкраінскіх войскаў на новы ўчастак фронту. Або Расія будзе выкарыстоўваць Беларусь як плацдарм для запуску ракет або шахедаў.

У кожным разе дарадца ўкраінскага Мінабароны запэўнівае, што УСУ гатовыя да самых розных сцэнарыяў і падзей. І выказвае спадзяванне, што 

«народ і армія РБ бачаць сучасны фармат і вынікі бягучай вайны для ўсіх бакоў і не дазволяць уцягнуць сябе ў гэтае вар'яцтва. Народам Украіны і Беларусі няма чаго дзяліць і няма чаго варагаваць».

Чытайце таксама:

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку

УСУ: Украінска-беларускую мяжу ператварылі ў непрыступную крэпасць ФОТЫ

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА

Каментары да артыкула