БЕЛ Ł РУС

Мінадукацыі расказала, як прайшоў цэнтралізаваны экзамен па дзяржаўных мовах

29.05.2026 / 18:23

Nashaniva.com

Падчас правядзення цэнтралізаванага экзамену па дзяржаўных мовах у Беларусі двух удзельнікаў выдалілі з аўдыторый за парушэнне правілаў. Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, прычынамі сталі выкарыстанне мабільных тэлефонаў і спроба вынесці тэставыя матэрыялы. Адзначаецца, што летась было зафіксавана столькі ж падобных выпадкаў.

Здымак ілюстрацыйны

Усяго на экзамен па рускай і беларускай мовах зарэгістраваліся больш за 59 тысяч чалавек, што крыху больш, чым у папярэднім годзе. Большасць выпускнікоў — звыш 48,6 тысячы — выбралі рускую мову, у той час як беларускую мову здавалі больш за 10,4 тысячы вучняў.

Ад праходжання экзамену былі вызваленыя 680 чалавек. Гэта вучні, якія навучаюцца дома, пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, а таксама тыя, хто атрымаў медыцынскія вызваленні.

У выніку да экзамену прыступілі 58 879 чалавек, што складае 99,7% ад усіх зарэгістраваных. Не з’явіліся 185 навучэнцаў — у асноўным з-за хваробы або ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах.

Адзін удзельнік не змог завяршыць экзамен па стане здароўя — яму была аказана неабходная дапамога.

Для арганізацыі дастаўкі выпускнікоў да пунктаў правядзення экзамену выкарыстоўвалі 810 школьных аўтобусаў, а ў аўдыторыях працавалі больш за 6,8 тысячы педагогаў.

У Міністэрстве адукацыі нагадалі, што тыя, хто не змог здаць экзамен па ўважлівых прычынах або не завяршыў яго з-за стану здароўя, змогуць зрабіць гэта ў рэзервовы дзень — 22 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Падчас ЦЭ з аўдыторыі выдалілі 9 чалавек

Правілы запаўнення экзаменацыйных бланкаў абітурыентам расказвае ШІ

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў

Каментары да артыкула