БЕЛ Ł РУС

Сабаленка расказала, ці будзе мяняць прозвішча пасля вяселля

29.05.2026 / 18:44

Nashaniva.com

Першая ракетка свету па тэнісе Арына Сабаленка не збіраецца мяняць свайго прозвішча пасля вяселля з бразільцам Георгіасам Франгулісам. У інтэрв'ю медыяпраекту First&Red яна патлумачыла гэта сямейнай гісторыяй. 

Арына Сабаленка і Георгіас Франгуліс. Фота: Vanessa Castillo/Getty Images

«У мяне будзе маё прозвішча. У мяне ёсць свая гісторыя і, дзякуй богу, мяне разумеюць. Мне хочацца прозвішча майго бацькі ўпісаць у гісторыю», — сказала першая ракетка свету.

Пры гэтым у пытанні прозвішча будучых дзяцей у яе ўжо не такая моцная пазіцыя.

«Але калі ў нас калі-небудзь будуць дзеці, там будзе барацьба. Але я ўжо прайграю ў гэтай бітве, так што дзеці, напэўна, будуць Франгулісы», — дадала Арына.

28‑гадовая Сабаленка і 37‑гадовы бразільскі прадпрымальнік, заснавальнік сеткі Oakberry Георгіас Франгуліс абвясцілі пра заручыны ў сакавіку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула