У Хоцімскім раёне маладая маці так загулялася, што ўмяшаліся сілавікі
У Хоцімскім раённым судзе разглядалася справа ў дачыненні да 23‑гадовай жанчыны, якую абмежавалі ва ўдзеле ў азартных гульнях з-за яе залежнасці, паведаміла Генеральная пракуратура.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com
Паводле матэрыялаў праверкі, маладая маці жыла разам з мужам і двума малалетнімі дзецьмі і на працягу двух гадоў рэгулярна ўдзельнічала ў азартных гульнях, у асноўным у інтэрнэт-казіно. Для гэтага яна мела сем розных гульнявых акаўнтаў.
На сваё захапленне жанчына траціла грошы, прызначаныя для дзяцей, у тым ліку дзіцячыя дапамогі, а таксама пазычала ў сваякоў. У выніку сям’я апынулася ў цяжкім матэрыяльным становішчы: не хапала сродкаў нават на прадукты харчавання і аплату камунальных паслуг.
У красавіку гэтага года з-за таго, што асноўныя патрэбы дзяцей не задавальняліся, у доме не было дастатковай колькасці ежы, а грошы выкарыстоўваліся неналежным чынам, дзеці былі прызнаныя такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Пракурор раёна звярнуўся ў суд у інтарэсах дзяцей і мужа жанчыны з патрабаваннем абмежаваць яе ўдзел у азартных гульнях. Суд задаволіў гэта патрабаванне ў поўным аб’ёме: жанчыне забаронена наведваць гульнявыя ўстановы, у тым ліку анлайн, і ўдзельнічаць у азартных гульнях тэрмінам на тры гады.
Чытайце таксама:
Работніца абменніка прайграла ў анлайн-казіно 500 тысяч банкаўскіх рублёў
Мінскі прадпрымальнік пазычыў у знаёмых 55 тысяч рублёў на бізнэс — і прайграў усё ў анлайн-казіно
Галоўная бухгалтарка прайграла ў анлайн-казіно ўсе грошы фірмы